eeegrantslogoEN2
Праект “Рэстаўрацыя і прыстасаванне афіцыны ды аранжарэі сядзібы Любаўскага маёнтка для культурна-грамадскіх патрэбаў” супольна фінансуецца Ісландыяй, Ліхтэнштэйнам і Нарвегіяй праз фінансавы механізм ЕЭЗ ды Літоўскай Рэспублікай
Праект ажыццяўляецца грамадскай установай “Парк Еўропы”.
Партнёр праекту – Нарвежскі інстытут культурнай спадчыны (NIKU).
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-Liuoranofic20162m.jpg
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-LiubavodvaroEEEstendas.jpg
Пачатак работ па ўпарадкаванні збудаванняў – 5 лістапада 2014 г.
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-19IMG4926Liubend2.jpg
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-12IMG4958Liubrodo.jpg
assets/Uploads/_resampled/SetWidth211-18IMG4946liuvid.jpg

Рэстаўрацыя і прыстасаванне афіцыны ды аранжарэі сядзібы Любаўскага маёнтка для культурна-грамадскіх патрэбаў

Грамадская ўстанова "Парк Еўропы" супольна з партнёрам – Нарвежскім інстытутам культурнай спадчыны (NIKU) – распачала рэалізацыю праекту "Рэстаўрацыя і прыстасаванне афіцыны ды аранжарэі сядзібы Любаўскага маёнтка для культурна–грамадскіх патрэбаў", які падтрымліваецца сродкамі праграмы фінансавага механізму ЕЭЗ "Захаванне і аднаўленне культурна–прыроднай спадчыны". NIKU – гэта найсаліднейшая ўстанова ў Нарвегіі па даследаванні культурнай спадчыны, спецыялісты якой прыцягваюцца да праектаў па рэстаўрацыі аб'ектаў культурнай даўніны ў шмат якіх краінах Еўропы ды ўсяго свету.

Праект накіраваны на рэстаўрацыю афіцыны і аранжарэі сядзібы Любаўскага маёнтка XVIII ст. ды іх прыстасаванне да выкарыстання ў мэтах музея. Тэрмін ажыццяўлення праекту – ад ліпеня 2014 года да пачатку 2016 года.

У ходзе праекту будуць не толькі ўпарадкаваныя будынкі, створаная музейная экспазіцыя, але і супольна з нарвежскімі ды літоўскімі экспертамі па культурнай спадчыне праведзеныя семінары, навуковая канферэнцыя, прысвечаная знакамітаму літоўскаму скульптару ХІХ ст. Рафалу Слізню (1804–1881), што жыў і ствараў у Любаўскім маёнтку, выпушчаныя інфармацыйныя выданні, абноўленая старонка ў інтэрнэце і г.д.

Маёнтак у Любаве, што пад літоўскай сталіцай – адзін з найстарэйшых на тэрыторыі Літвы. Ён звязаны з мноствам самых выбітных гістарычных постацяў нашага краю –Гаштаўтамі, Жыгімонтам Аўгустам, Радзівілам Рудым, Тышкевічамі, Слізнямі ды інш. У ХІХ ст. ў любаўскім двары жыў і ствараў таленавіты літоўскі скульптар, філамат і філарэт Рафал Слізень (1804–1881).

Паводле аўтара і кіраўніка праекту Гінтараса Каросаса, рэстаўрацыя каштоўных барокавых будынкаў распачатая ў самы час. Г.Каросас перакананы: можна смела сцвярджаць, што толькі дальнабачная фінансавая падтрымка краін Еўрапейскай эканамічнай зоны (ЕЭЗ) выратавала рэдкую ў еўрапейскім кантэксце культурную каштоўнасць, што стане крыніцай спазнання для наступных пакаленняў.

Гэты праект стане працягам прыстасавання сядзібы Любаўскага маёнтка да музейных патрэбаў. У 2011 годзе скончаная рэстаўрацыя і падрыхтаваны для наведвання Любаўскі млын–музей, які за якасць рэстаўрацыі быў адзначаны найвышэйшай узнагародай у галіне культурнай спадчыны – прызам ЕС "За культурную спадчыну" і "Europa Nostra".

 

www.eeagrants.org

www.eeagrants.lt

www.europosparkas.lt

www.niku.no  

More information related to the Project:

Public Training Seminar on the Dissemination of Norwegian and Lithuanian Experience in the Preservation of Cultural Heritage

Liubavas Manor Baroque Ensemble to experience rebirth. Event to report a progress on the project